§ 17. Сучасныя камп’ютарныя ўстройствы

17.1. Віды камп’ютараў

Развіццё вылічальнай тэхнікі прывяло да з’яўлення вялікай разнастайнасці ўстройстваў. Сучасныя камп’ютары маюць розную канструкцыю і знешні выгляд.

Сукупнасць усіх устройстваў камп’ютара называюць яго апаратным забеспячэннем..

Настольны камп’ютар складаецца з сістэмнага блока і падключаных да яго знешніх устройстваў. Карыстальнік сам вызначае якасны і колькасны склад устройстваў, што падключаюцца да сістэмнага блока.

У мабільных камп’ютарах усе неабходныя ўстройствы знаходзяцца ў адным корпусе. Пераносныя камп’ютары маюць магчымасць бесправаднога падключэння да знешніх устройстваў і сетак.

Асноўныя разнавіднасці мабільных камп’ютараў:

  1. Ноўтбукі — паўнавартасныя камп’ютары з клавіятурай, экранам, цвёрдым дыскам і магчымасцю выкарыстання шырокага спектра праграм.
  2. Планшэтныя камп’ютары (планшэты) маюць абмежаваныя магчымасці, віртуальную клавіятуру і аперацыйную сістэму з наборам каманд.
  3. Смартфоны — тэлефоны з некаторымі магчымасцямі камп’ютара. Сучасныя смартфоны цудоўна спраўляюцца шмат з якімі задачамі, не ўласцівымі тэлефонам. Гэта работа з электроннай поштай, стварэнне і рэдагаванне тэкставых дакументаў, прагляд фільмаў, праслухоўванне музыкі і шмат што іншае.

Для рашэння найбольш складаных задач выкарыстоўваюць суперкамп’ютары. Яны валодаюць вялізнай вылічальнай магутнасцю і пераўзыходзяць па сваіх характарыстыках большасць існуючых у свеце камп’ютараў. Сярод галін іх ужывання можна адзначыць матэматычнае мадэляванне, метэаралогію, авіяцыйную прамысловасць, сейсмалогію і інш. Выявы розных відаў камп’ютараў паказаны ў прыкладзе 17.1.

17.2. Прызначэнне ўстройстваў персанальнага камп’ютара

Склад устройстваў (канфігурацыя) камп’ютара можа змяняцца ў залежнасці ад задач, якія неабходна рашаць.

Базавая канфігурацыя настольнага камп’ютара змяшчае наступныя функцыянальныя блокі: сістэмны блок, манітор, клавіятуру, мыш. У мабільных камп’ютарах гэтыя ўстройствы інтэграваны ў адзінае цэлае.

У сістэмным блоку размяшчаюцца: мацярынская плата, блок сілкавання, устройствы памяці, карты расшырэнняў (відэакарта, гукавая карта, сеткавая карта).

Усе кампаненты камп’ютара звязаны паміж сабой самай вялікай пячатнай платай. Гэту плату называюць мацярынскай платай. На ёй устаноўлены працэсар.

Працэсар — найважнейшае ўстройства камп’ютара, яго мозг. Ён апрацоўвае інфармацыю, выконваючы вылічэнні.

Устройствы памяці прызначаны для захоўвання інфармацыі. Памяць камп’ютара бывае ўнутраная і знешняя.

Унутраная памяць знаходзіцца ўнутры камп’ютара і прызначана для захоўвання праграм і іх даных у працэсе работы камп’ютара.

Знешняя памяць прызначана для доўгачасовага і энерганезалежнага захоўвання праграм і даных. Да аднаго камп’ютара можна падключыць некалькі ўстройстваў знешняй памяці.

Унутраная памяць падзяляецца на аператыўную і пастаянную.

Аператыўная памяць (RAM) служыць для захоўвання праграм і даных, з якімі камп’ютар працуе ў дадзены момант.

Обмен данными между процессором и оперативной памятью выполняется за очень короткие промежутки времени. При выключении электропитания вся информация исчезает из оперативной памяти.

Абмен данымі паміж працэсарам і аператыўнай памяццю выконваецца за вельмі кароткія прамежкі часу. Пры выключэнні электрасілкавання ўся інфармацыя знікае з аператыўнай памяці.

Пастаянная памяць (ROM) — энерганезалежная памяць для захоўвання праграм кіравання работай і тэсціравання ўстройстваў камп’ютара.

Aкрамя праграмы першапачатковага тэсціравання камп’ютара, у пастаяннай памяці захоўваецца BIOS (базавая сістэма ўводу-вываду). Даныя ў пастаянную памяць заносяцца пры вырабе камп’ютара.

Асноўным устройствам доўгачасовага захоўвання інфармацыі з’яўляецца вінчэстар (цвёрды дыск).

Вінчэстар знаходзіцца ўнутры сістэмнага блока, але належыць да знешніх устройстваў памяці. Існуюць вінчэстары, якія могуць падключацца да сістэмнага блока.

Вінчэстар можна ўмоўна падзяліць на некалькі лагічных дыскаў (раздзелаў). Абслугоўванне аднаго лагічнага раздзела не закранае іншыя раздзелы.

Акрамя вінчэстара, да ўстройстваў знешняй памяці належаць аптычныя дыскі і флэш-памяць.

Устройствы, якія не ўваходзяць у сістэмны блок, называюць перыферыйнымі.

Перыферыйныя ўстройствы ўводу-вываду падключаюцца да партоў (раздымаў) мацярынскай платы або да карт расшырэнняў. Звычайна яны выводзяцца на заднюю панэль камп’ютара.

З прызначэннем клавіятуры, мышы, манітора, прынтара і сканера вы пазнаёміліся ў 6-м класе. Разгледзім прызначэнне іншых перыферыйных устройстваў.

Відэапраектар прызначаны для праектавання відарыса на вялікі экран.

Дакумент-камера дазваляе атрымліваць лічбавы відарыс любых прадметаў.

Вэб-камера — малапамерная лічбавая відэа- або фотакамера, здольная ў рэальным часе фіксаваць відарысы, прызначаныя для далейшай перадачы па сетцы Інтэрнэт.

Для ўводу гукавой інфармацыі выкарыстоўваюць мікрафон, а для ўзнаўлення — акустычныя сістэмы (гукавыя калонкі і навушнікі). Часам мікрафон і навушнікі аб’ядноўваюцца ў адно ўстройства — гарнітуру.

(Разгледзьце прыклады 17.2, 17.3 i 17.4).

Прыклад 17.1.

Настольны камп’ютар

Ноўтбук

Планшэт

Камп’ютар-трансформер
(ноўтбук-планшэт)

Смартфон

Суперкамп’ютар

Адзін з магчымых камп’ютараў будучыні

Прыклад 17.2. Унутраныя ўстройствы камп’ютара.

Мацярынская плата

Працэсар

Модуль аператыўнай памяці

Аператыўная памяць канструктыўна ўяўляе сабой набор мікрасхем, размешчаных на адной невялікай плаце. Модулі аператыўнай памяці ўстаўляюцца ў адпаведныя раздымы мацярынскай платы.

Прыклад 17.3. Устройствы знешняй памяці.

Вінчэстар, які змяшчаецца ўнутры сістэмнага блока (на рысунку накрыўка вінчэстара знята).

Знешні вінчэстар, які падключаецца да партоў сістэмнага блока.

Для пераносу даных выкарыстоўваюць:

Аптычныя дыскі

Флэш-памяць

Прыклад 17.4. Перыферыйныя ўстройствы.

Відэапраектар

Дакумент-камера

Вэб-камера

Мікрафон

Калонкі

Навушнікі

Гарнітура



1 Што такое апаратнае забеспячэнне камп’ютара?



2 Якія канструкцыі камп’ютара вам вядомыя?



3 Назавіце мабільныя камп’ютары.



4 Для чаго прызначаны працэсар?



5 Якая бывае памяць камп’ютара?



6 Для чаго прызначана аператыўная памяць?



7 Для чаго прызначана пастаянная памяць?



8 Назавіце ўстройствы знешняй памяці.



9 Назавіце ўстройствы ўводу інфармацыі.



10 Назавіце ўстройствы вываду інфармацыі.



  1. 1 Вызначыце аб’ём памяці цвёрдага дыска камп’ютара, да якога вы маеце доступ у вашай навучальнай установе або дома. Які аб’ём займае інфармацыя, што захоўваецца на ім? Запішыце даныя ў сшытак.
  2. 2 Якім, на ваш погляд, можа быць камп’ютар будучыні? Напішыце эсэ на гэту тэму.