§ 15. Арганізацыя вылічэнняў

Пры рашэнні любой задачы чалавеку даводзіцца выконваць наступныя дзеянні:

  • вызначэнне зыходных даных (што дадзена ў задачы);
  • вызначэнне вынікаў (што трэба атрымаць);
  • апрацоўка зыходных даных у адпаведнасці з вядомымі правіламі так, каб атрымаць вынік.

Ужываючы дадзеныя правілы пры рашэнні задачы па праграміраванню, атрымаем наступныя этапы рашэння задачы:

1. Вызначэнне зыходных даных.

2. Вызначэнне вынікаў.

3. Складанне алгарытму рашэння задачы.

4. Вызначэнне тыпаў даных для пераменных, што выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі алгарытму.

5. Напісанне праграмы.

6. Тэсціраванне праграмы.

7. Аналіз вынікаў. (Разгледзьце прыклад 15.1.)

Тэсціраванне праграмы — праверка правільнасці работы праграмы пры розных наборах зыходных даных.

15.1. Вылічэнне значэння арыфметычнага выразу

Прыклад 15.2. Дадзены пераменныя x, y, z. Напішам праграму для вылічэння значэння выразу a = \frac{2x+3y-z}{3+x^2}

Этапы выканання задання:

1. Вызначэнне зыходных даных: пераменныя x, y, z.

2. Вызначэнне вынікаў: пераменная a.

3. Алгарытм рашэння задачы:

3.1. Увод зыходных даных.

3.2. Вылічэнне значэння выразу.

3.3. Вывад выніку.

4. Апісанне пераменных.

Усе пераменныя, вызначаныя для рашэння задачы, маюць тып real.

У прыведзеным прыкладзе перад кожнай камандай уводу запісана каманда вываду з тлумачэннямі пра тое, значэнне якой пераменнай трэба ўводзіць.

Пры напісанні праграм для вылічэння значэння арыфметычнага выразу часта дапускаюць наступныя памылкі:

2x  +  3;  
(x  -  4)(x  +  2);
Прапушчаны знак *
(2  +  y)/(x  *  x   ; Прапушчана дужка

Будзьце ўважлівымі!

 

15.2. Выкарыстанне мовы праграміравання для рашэння задач

Прыклад 15.3. Напішам праграму для рашэння геаметрычнай задачы. Зададзены квадрат з даўжынёй стараны a. Патрабуецца знайсці яго плошчу і перыметр.

Этапы выканання задання:

1. Вызначэнне зыходных даных: пераменная а (даўжыня стараны).

2. Вызначэнне вынікаў: пераменныя S (плошча) і P (перыметр).

3. Алгарытм рашэння задачы:

3.1. Увод зыходных даных.

3.2. Вылічэнне значэнняў плошчы ў матэматыцы выконваецца па формуле S = a2, а перыметра — па формуле P = 4a. У праграме гэтым формулам будуць адпавядаць каманды прысвойвання: S:= a  *  a; P:= 4  *  a.

3.3. Вывад выніку.

4. Апісанне пераменных:

Усе пераменныя, вызначаныя для рашэння задачы, маюць тып real.

Звярніце ўвагу: запіс формул у аператары прысвойвання можа адрознівацца ад запісу матэматычных формул.

Прыклад 15.4. Напішам праграму для рашэння фізічнай задачы. Адлегласць паміж двума гарадамі складае s км. Самалёт пралятае гэту адлегласць за t г. Вызначыце скорасць самалёта.

Этапы выканання задання:

1. Вызначэнне зыходных даных: пераменныя s (адлегласць) і t (час).

2. Вызначэнне вынікаў: пераменная v (скорасць).

3. Алгарытм рашэння задачы:

3.1. Увод зыходных даных.

3.2. годна з формулай адлегласці: s = vt. Адсюль выразім v: v = \frac{s}{t}

3.3.  Вывад выніку.

4. Апісанне пераменных:

Усе пераменныя, вызначаныя для рашэння задачы, маюць тып real.

Пры напісанні праграм звяртайце ўвагу на фармаціраванне іх тэксту:

  • у першай пазіцыі на экране пішуць толькі словы var, begin end, а астатнія са зрухам на 2—4 пазіцыі ўправа;
  • калі ў праграме некалькі частак, то іх можна аддзяліць адна ад адной пустым радком.

Выкананне гэтых правіл павышае чытальнасць праграмы.

У праграме можна выкарыстоўваць каментарыi — тэкст, які не аналізуецца пры запуску праграмы на выкананне.

Тэкст пасля знакаў // лічыцца каментарыем і вылучаецца зялёным колерам (прыклад 15.5).

У каментарыях зручна запісваць умову задачы. Тлумачэнні да каманд, запісаныя як каментарыі, патрэбныя для разумення дзеяння, выкананага камандай. У мове праграміравання Pascal каментарыі можна запісаць у некалькі радкоў. Тады тэкст, які з’яўляецца каментарыем, змяшчаюць у фігурных дужках.

Прыклад 15.1. Рашэнне задач па фізіцы прынята афармляць пэўным чынам.

Злева запісваецца тое, што дадзена і што трэба атрымаць, справа — паслядоўнасць дзеянняў, якая прыводзіць да рашэння задачы. Аналагічна афармляюцца рашэнні задач па хіміі, геаметрыі.

Этапы рашэння задачы па праграміраванні можна паказаць наступным чынам:

Прыклад 15.2.

5. Праграма:

6. Тэсціраванне праграмы.

Запусціце праграму і ўвядзіце значэнні: x = 2, y = 3, z = 1.

Вынік работы праграмы павінен быць наступным:

А для значэнняў x = 2, y = 4, z = 2 атрымаем:

 

7. Праверка правільнасці вылічэнняў можа быць выканана на калькулятары.

Прыклад 15.3.

5. Праграма:

6. Тэсціраванне праграмы.

Запусціце праграму і ўвядзіце значэнне a = 5.2.

Вынік работы праграмы павінен быць наступным:

7. Праверка правільнасці вылічэнняў можа быць выканана на калькулятары.

Прыклад 15.4.

5. Праграма:

6. Тэсціраванне праграмы.

Запусціце праграму і ўвядзіце значэнні s   = 3550 и t   = 4.

Вынік работы праграмы павінен быць наступным:

7. Праверка правільнасці вылічэнняў можа быць выканана на калькулятары.

Прыклад 15.5.

Праграма з каментарыямі і адфармаціраваным кодам:

Значок для фармаціравання кода на панэлі інструментаў мае наступны выгляд:



1 Што разумеюць пад тэсціраваннем праграмы?



2 Для чаго можна выкарыстоўваць каментарыі?



3Расстаўце ў правільным парадку этапы рашэння заданняў па праграміраванню.

Тэсціраванне праграмы.
Аналіз вынікаў.
Вызначэнне тыпаў даных для пераменных, што выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі алгарытму
Складанне алгарытму.
Напісанне праграмы.
Вызначэнне зыходных даных.
Вызначэнне вынікаў.


1

    1. Дадзены

x, y, z

    1. . Напішыце праграму для вылічэння значэння арыфметычных выразаў.
a = \frac{x + y - z}{x^{2} + 2} a = 5 + \frac{2x - z}{3 + y^{2}} a = (1 + z) \cdot \frac{x+\frac{y}{x^{2}+4}}{2+\frac{1}{x^{2}+4}}

2 Напішыце праграму для рашэння геаметрычнай задачы.

      • 1. Знайдзіце даўжыню акружнасці і плошчу круга зададзенага радыуса.
      • 2*. Знайдзіце вугал пры аснове раўнабедранага трохвугольніка, калі вядомы вугал пры вяршыні.

3 Напішыце праграму для рашэння фізічнай задачы.

      • 1. Веласіпедыст едзе з пастаяннай скорасцю v км/г. За колькі мінут ён праедзе адлегласць у s км?
      • 2*. Аўтамабіль праходзіць першую частку шляху даўжынёй s1 км за t1 мін, участак шляху даўжынёй s2 км за t2 мін і ўчастак даўжынёй s3 км за t3 мін. Знайдзіце сярэднюю скорасць аўтамабіля ў км/г.

4 Напішыце праграму для рашэння хімічнай задачы

    • 1. У арганізме чалавека на долю атамаў кіслароду прыпадае 65 % ад масы цела. Знайдзіце масу атамаў кіслароду для сваёй масы цела.
    • 2*. Маса атама кіслароду роўна 26.56 ∙ 10−27 (гэты лік на мове Pascal запісваецца так: 26.56E-27, літара E — англійская). Колькі атамаў кіслароду змяшчаецца ў вашым целе?