§ 23. Інтэрфейс вектарнага графічнага рэдактара Inkscape

Разгледзім тэхналогію работы з вектарнай графікай на прыкладзе рэдактара Inkscape (прыклад 23.1).

Рэдактар мае ўбудаваны падручнік на рускай мове і зручны інтэрфейс, што дазваляе лёгка і хутка асвоіць асноўныя прыёмы работы з вектарнай графікай.

Асноўную частку акна рэдактара Inkscape займае палатно, на якім карыстальнік стварае і рэдагуе відарысы. На палатне вылучана старонка.

Перамяшчацца па палатне можна з дапамогай палос пракруткі. Павелічэнне або змяншэнне маштабу старонкі ажыццяўляецца з дапамогай клавіш «+» ці «–» на клавіятуры. Межы адлюстраванай на палатне старонкі вызначаюць межы відарыса для друку або захоўвання.

Шмат якія дзеянні ў рэдактары Inkscape можна выканаць некалькімі спосабамі:

  • праз пункты меню;
  • пры дапамозе кнопак на панэлях;
  • з дапамогай камбінацый клавіш.

Праз меню Правка можна адмяніць апошняе дзеянне і паўтарыць адмененае дзеянне. Таксама даступная гісторыя дзеянняў.

Запуск праграмы ажыццяўляецца з дапамогай меню Пуск: Все программы -> Inkscape — або двайной пстрычкай па ярлыку на Рабочым стале. Для кожнага дакумента рэдактар Inkscape адкрывае асобнае акно.

Каб захаваць відарыс у рэдактары Inkscape, у пункце меню Файл трэба выбраць Сохранить как і націснуць кнопку Сохранить. Файл будзе захаваны ва ўласным фармаце рэдактара Inkscape — .svg. Відарыс, які мае дадзены фармат, неабходна адкрываць самім рэдактарам Inkscape, а выкарыстанне іншых праграм можа прывесці да некарэктнага выніку. Асноўныя фарматы файлаў, з якімі можна працаваць у Inkscape, пералічаны ў прыкладзе прыкладзе 23.2. Як захаваць відарыс у іншым фармаце, апісана ў прыкладзе 23.3.

Для загрузкі відарыса ў пункце меню Файл трэба выбраць Открыть.

Падрабязней пра элементы інтэрфейсу вектарнага рэдактара Inkscape можна даведацца з матэрыялаў Дадатку.

Прыклад 23.1. Акно вектарнага графічнага рэдактара Inkscape.

Прыклад 23.2. Вектарны рэдактар Inkscape можа працаваць з файламі розных фарматаў, напрыклад:

.svg — фармат, які выкарыстоўвае рэдактар Inkscape;

.eps — фармат, які забяспечвае высокую якасць рысунка;

.png — растравы фармат відарысаў, які падтрымлівае празрыстасць фону;

.bmp — несціснуты растравы фармат відарысаў;

.pdf — фармат абмену дакументаў ад Adobe, які можа змяшчаць любыя спалучэнні: тэкст, шрыфты, растравую і вектарную графіку.

Прыклад 23.3. Для захавання якога-небудзь відарыса ў фармаце, які адрозніваецца ад уласнага, неабходна пры захаванні выбраць адпаведны тып файла.

Каб захаваць рысунак у фармаце .png, трэба адкрыць акно «Экспортировать в PNG». Для гэтага неабходна:

  1. у пункце меню Файл выбраць Экспортировать в PNG:
  2. у акне Экспортировать в PNG націснуць кнопку  ; у акне, якое адкрыецца, выбраць папку для захавання файла і ўвесці імя;
  3. у акне Экспортировать в PNG націснуць кнопку .

Можна вылучыць частку відарыса, і ў файл PNG будзе захавана толькі вылучанае.



1 Як запусціць вектарны рэдактар Inkscape?



2 Які фармат файла з’яўляецца ўласным фарматам рэдактара Inkscape?



    1 Загрузіце вектарны рэдактар Inkscape. Адкрыйце ўбудаваны ў яго падручнік. Для гэтага ў галоўным меню выканайце каманду Справка → Учебник → Inkscape: Основы. Кіруючыся матэрыялам раздзелаў Перемещение по холсту і Изменение масштаба, выканайце:

    1. 1. Вертыкальнае перамяшчэнне па палатне; гарызантальнае перамяшчэнне па палатне.
    2. 2. Павелічэнне і памяншэнне маштабу палатна.

    2 Унясіце змяненні ў інтэрфейс рэдактара.

    1. 1. Змяніце арыентацыю палатна на Альбом. Для гэтага выканайце каманду галоўнага меню рэдактара Файл -> Свойства документа. У дыялогавым акне Свойства документа ва ўкладцы Страница выберыце:
    2. 2. Адлюструйце сетку. Для гэтага выканайце каманду галоўнага меню рэдактара Вид → Сетка страницы.
    3. 3. Схавайце лінейкі і палітру колераў, выканаўшы каманду галоўнага меню рэдактара Вид → Показать или скрыть і зняўшы «птушкі» ў адпаведных пунктах. Паўтарыўшы каманду, вярніце адлюстраванне лінеек і палітры колераў.
    4. 4. Прагледзьце гісторыю выкананых вамі дзеянняў з дапамогай каманды галоўнага меню рэдактара Правка -> История действий