§ 7. Выкарыстанне лагічных аперацый для пабудовы пошукавых запытаў у Інтэрнэце

7.1. Пошук інфармацыі

У сучаснае стагоддзе інфармацыйных тэхналогій людзі выкарыстоўваюць для пошуку інфармацыі сэрвісы Інтэрнэту. Пошукавыя сістэмы ўвесь час збіраюць, сістэматызуюць і захоўваюць інфармацыю па ўсім свеце. Пошук інфармацыі ў пошукавай сістэме ажыццяўляецца па запыце.

запытам у пошукавай сістэме разумеюць набор слоў, фраз, сімвалаў, якія карыстальнік уводзіць у радок пошуку, каб знайсці інфармацыю, што цікавіць яго.

Сучасныя пошукавыя сістэмы дазваляюць ажыццяўляць пошук па галасавых запытах ці выкарыстоўваць у якасці запыту выяву.

Вынікам пошуку з’яўляецца пералік сайтаў (прыклад 7.1 i прыклад 7.2). Колькасць зной-
дзеных сайтаў можа быць вельмі вялікай, і прагледзець іх усе часта немагчыма. На практыцы карыстальнікі Інтэрнэту звычайна праглядаюць 5—15 сайтаў, знойдзеных першымі.

Выніковасць пошуку ў значнай ступені залежыць ад умення карыстальніка карэктна сфармуляваць пошукавы запыт. Граматная фармулёўка фразы ці выбар слоў для пошуку дазволяць атрымаць больш дакладны вынік.

7.2. Скарачэнне вобласці пошуку

Для кожнага з сайтаў, знойдзеных у выніку пошукавага запыту, будзе праўдзівым наступнае выказванне: «На старонцы сайта прысутнічае інфармацыя, якая адпавядае пошукаваму запыту». Усе такія сайты ўтвараюць мноства сайтаў, што задавальняюць пошукавы запыт.

Пры пабудове пошукавага запыту некаторыя сайты можна выключыць з разгляду. Для гэтага да асноўнага запыту дадаецца слова са знакам мінус («-») перад ім. Сайты, якія змяшчаюць словы, адзначаныя гэтым знакам, не будуць уключаны ў спіс знойдзеных (прыклады 7.3 і 7.4).

Атрыманы пералік сайтаў утварае падмноства мноства сайтаў, што задавальняюць асноўны запыт. Для ўсіх такіх сайтаў выказванне «На старонцы сайта прысутнічае інфармацыя, якая адпавядае слову, адзначанаму знакам “-”» будзе ўспрымацца пошукавай сістэмай як непраўдзівае.

7.3. Выкарыстанне аператараў у пошукавых запытах

Аператары пошуку — словы або сімвалы, якія дадаюцца да пошукавых запытаў для ўдакладнення вынікаў.

Аператар «+» дазваляе ажыццяўляць пошук дакументаў, дзе абавязкова прысутнічае слова, што стаіць за сімвалам. Дапушчальна выкарыстоўваць некалькі аператараў «+» у адным запыце (прыклад 7.5).

Аператар «-» мы разгледзелі ў папярэднім пункце параграфа.

Аператар «*» замяняе любое невядомае слова ў запыце (прыклад 7.6).

Калі змясціць словы ці фразу ў двукоссе, то ў выніках пошуку будуць паказаны толькі тыя старонкі, на якіх гэтыя словы (фразы) размешчаны ў тым жа парадку, што і ў запыце ў двукоссі. Двукоссе выкарыстоўваецца тады, калі неабходна знайсці дакладнае слова ці фразу, цытату.

Аператары, што разглядаюцца далей, маюць розныя абазначэнні для розных пошукавых сістэм (напрыклад, для Google і Яндэкс).

Аператар OR (пошукавая сістэма Google) дазваляе знайсці старонкі, якія змяшчаюць хоць бы адно з некалькіх слоў, і адпавядае лагічнай аперацыі АБО (прыклад 7.7). Для пошукавай сістэмы Яндэкс аналагічны аператар абазначаецца |.

Некаторыя з аператараў могуць не мець аналагаў у іншых пошукавых сістэмах. Аператар & пошукавай сістэмы Яндэкс ажыццяўляе пошук дакументаў, у якіх словы запыту, аб’яднаныя дадзеным аператарам, сустракаюцца ў адным сказе.

Пры пошуку інфармацыі ў Інтэрнэце важныя паўната, дакладнасць і актуальнасць атрыманых вынікаў. Карыстальнік можа паўплываць на якасць вынікаў пошуку, калі будзе:

  • прадумана выбіраць пошукавую службу;
  • улічваць асаблівасці пошукавай сістэмы;
  • граматна фармуляваць запыты на пошук інфармацыі.
Прыклад 7.1. Знойдзем інфармацыю пра сюжэты пячорных роспісаў.

У выніку пошуку знойдзена больш за 160 тыс. сайтаў, якія змяшчаюць шуканую інфармацыю.

Прыклад 7.2 . Знойдзем інфармацыю пра Скандынаўскія горы.

У выніку пошуку знойдзена 160 тыс. сайтаў. Можна перайсці ў раздзел «Карцінкі»:

Прыклад 7.3. Знойдзем інфармацыю пра бактэрыі ў жыцці чалавека.

Знойдзена больш за 1 млн сайтаў. Калі нас не цікавяць бактэрыі, якія выклікаюць хваробы, то пошукавы запыт можна змяніць, дадаўшы ў канцы «-хваробы». Колькасць знойдзеных сайтаў скароціцца да 428 тыс.

Прыклад 7.4. Знойдзем значэнне паняцця «шчыт».

У выніку пошуку будзе знойдзена больш за 20 млн сайтаў, прычым на некалькіх першых старонках знаходзіцца інфармацыя пра серыялы, фільмы, магазіны.

Для ўдакладнення інфармацыі ўвядзём запыт «шчыт -магазін -серыял -зброя». У такім выпадку колькасць спасылак скароціцца да 7 млн 270 тыс.

Прыклад 7.5. Знойдзем сайты, дзе ёсць інфармацыя пра кожнага з пісьменнікаў: М. дэ Сервантэса, У. Шэкспіра і Ф. Рабле.

Прыклад 7.6. Складзём запыт для пошуку поўнай цытаты «Тучки … разгоняючи, Заря … подымается;». З якога яна твора? Хто яго аўтар?

Шматкроп’е ў пошукавым запыце заменім знакам *.

Як бачым, гэта цытата з твора М. Ю. Лермантава «Песня про царя Ивана Васильевича, молодого опричника и удалого купца Калашникова».

Прыклад 7.7. Знойдзем інфармацыю пра натрый ці калій.

Параўнаем вынікі запытаў «натрый калій» і «натрый OR калій».

Па першым запыце спачатку размешчаны спасылкі на сайты, якія змяшчаюць інфармацыю пра два хімічныя элементы, а затым — пра кожны з іх:

Па другім запыце спачатку размешчаны спасылкі на сайты пра асобныя элементы, а потым — агульная інфармацыя:



1 Што называецца запытам у пошукавай сістэме?



2 Як выключыць некаторыя запісы з вобласці пошуку?



3. Якія аператары можна выкарыстоўваць у пошукавых запытах?



  1. 1 Знайдзіце з дапамогай розных пошукавых сістэм інфармацыю пра бегавыя віды лёгкай атлетыкі. Запішыце вынікі ў табліцу (у сшытак або ў электронным выглядзе). Параўнайце атрыманыя вынікі.

    Пошукавая сістэма

    Колькасць
    вынікаў пошуку

  2. 2 Знайдзіце з дапамогай пошукавай сістэмы выявы манет Вялікага Княства Літоўскага. Выпішыце ў сшытак 5—6 назваў манет.
  3. 3 Сфармулюйце запыт па пошуку сюжэтаў пячорных роспісаў, які выключае роспісы храмаў.
  4. 4 Складзіце запыт для пошуку поўнай цытаты «Старость боится… Жизнь я… куплю». Хто аўтар гэтай фразы? У якім творы яна сустракаецца?
  5. 5 З дапамогай адпаведных пошукавых запытаў атрымайце адказ на пытанне: якая з падзей адбылася раней — адкрыццё Мендзялеевым перыядычнага закона ці вынаходства Эдысанам фанографа?
  6. 6 Складзіце запыты на пошук назваў беларускіх азёр, выкарыстоўваючы інфармацыю з табліцы. Запішыце назвы знойдзеных азёр у сшытак.