|
Аб’яднанне мностваў А і В |
Мноства, у якое ўваходзяць элементы, што належаць хоць бы аднаму з мностваў А ці В. Для абазначэння аперацыі аб’яднання мностваў выкарыстоўваецца знак . |
Абводка |
Лінія, якая абмяжоўвае фігуру. |
Адмаўленне |
Тое ж, што і лагічная аперацыя НЕ. |
Аднарангавая камп’ютарная сетка |
Сетка, у якой усе камп’ютары раўнапраўныя. |
Алгарытм |
Зразумелая і канечная паслядоўнасць дакладных дзеянняў (каманд), фармальнае выкананне якіх дазваляе атрымаць рашэнне пастаўленай задачы. |
Алгарытмічная канструкцыя галінаванне |
Забяспечвае выкананне адной ці другой паслядоўнасці каманд у залежнасці ад праўдзівасці або непраўдзівасці некаторай умовы. |
Алгарытмічная канструкцыя паслядоўнасць |
Паслядоўнасць каманд алгарытму, што выконваюцца ў тым парадку, у якім яны запісаны. |
Алгарытмічная канструкцыя паўтарэнне |
Вызначае паслядоўнасць дзеянняў, якія выконваюцца шмат разоў. |
Алгарытмічная канструкцыя цыкл з параметрам |
Спосаб арганізацыі цыкла, пры якім колькасць паўтораў залежыць ад пачатковага і канчатковага значэнняў параметра цыкла. |
Алгарытмічная канструкцыя цыкл з перадумовай |
Спосаб арганізацыі цыкла, пры якім колькасць выкананняў каманд цела цыкла залежыць ад праўдзівасці або непраўдзівасці ўмовы цыкла. |
Апаратнае забеспячэнне камп’ютара |
Сукупнасць усіх устройстваў камп’ютара. |
Аператар прысвойвання |
Адна з асноўных каманд апрацоўкі даных, прызначаная для таго, каб:
- задаваць значэнні пераменным;
- вылічваць значэнні арыфметычнага выразу (вынік вылічэння будзе запісаны як значэнне пераменнай).
|
Аператарныя дужкі |
Пара слоў, якія вызначаюць у мове праграміравання блок каманд, што ўспрымаецца як адно цэлае, як адна каманда. |
Аператыўная памяць (RAM) |
Унутраная памяць, прызначаная для захоўвання праграм і даных, з якімі камп’ютар працуе ў дадзены момант. |
Аперацыйная сістэма (АС) |
Комплекс праграм, які дазваляе карыстальніку мець зносіны з камп’ютарам, кіруе ўстройствамі камп’ютара, праграмамі і інфармацыяй, што захоўваецца ў памяці камп’ютара. |
Архіўны файл (архіў) |
Захоўвае ва ўпакаваным выглядзе іншыя файлы (адзін або некалькі), якія пры неабходнасці можна дастаць з архіва ў першапачатковай форме. |
Базавыя алгарытмічныя канструкцыі |
Паслядоўнасць, цыкл і галінаванне. |
Байт |
Адзінка вымярэння колькасці інфармацыі, якая складаецца з васьмі паслядоўных і ўзаемазвязаных бітаў. |
Біт (bit) |
Мінімальная колькасць інфармацыі, для кадзіравання якой дастаткова аднаго двайковага разраду. |
Блок-схема |
Тое ж, што і графічны спосаб апісання алгарытму. |
Вектарная графіка |
Відарысы ў выглядзе геаметрычных фігур (графічных прымітываў), апісаных матэматычнымі формуламі. |
Відэаінфармацыя |
Камбінаваны від інфармацыі (гук, графіка, анімацыя). |
Відэапраектар |
Устройства, прызначанае для праектавання відарыса на вялікі экран. |
Візуальная інфармацыя |
Інфармацыя, якая ўспрымаецца органамі зроку (вачамі), што адрозніваюць форму, аб’ём, колер, перамяшчэнне і змяненне аб’ектаў. |
Вінчэстар |
Асноўнае ўстройства доўгачасовага захоўвання інфармацыі. |
Выказванне |
Апавядальны сказ (сцверджанне), пра які ў цяперашні час можна сказаць, праўдзівы ён ці непраўдзівы. |
Выканаўца алгарытму |
Чалавек, група людзей або тэхнічнае ўстройства, якія разумеюць каманды алгарытму і ўмеюць правільна іх выконваць. |
Выраўноўванне |
Такое размяшчэнне ўсіх вылучаных аб’ектаў, пры якім вызначаныя пункты аб’ектаў размяшчаюцца на адной прамой. |
Вэб-камера |
Малапамерная лічбавая відэа- або фотакамера, здольная ў рэальным часе фіксаваць відарысы, прызначаныя для далейшай перадачы па сетцы Інтэрнэт. |
Гарнітура |
Мікрафон і навушнікі, аб’яднаныя ў адно ўстройства. |
Графічная інфармацыя |
Звесткі ў выглядзе рысункаў, схем, фатаграфій. |
Графічны рэжым АС |
Рэжым, у якім карыстальнік можа задаваць каманды АС, выбіраючы іх з розных меню. |
Графічны спосаб апісання алгарытму |
Графічнае адлюстраванне каманд алгарытму з выкарыстаннем геаметрычных фігур, або блокаў, і стрэлак, што злучаюць гэтыя блокі і паказваюць на парадак выканання каманд. |
Графічныя прымітывы |
Простыя геаметрычныя фігуры: прамавугольнік, акружнасць, эліпс, лінія і г. д. З дапамогай матэматычных формул апісваюцца форма, колер і прасторавае становішча графічных прымітываў, што складаюць відарыс. |
Гукавая інфармацыя |
Інфармацыя, якая ўспрымаецца органамі слыху (вушамі), здольнымі распазнаваць гукі, адрозніваць іх тэмбр, вышыню, рытм; звесткі ў выглядзе гукаў. |
Гукавыя калонкі |
Устройства, якое выкарыстоўваюць для ўзнаўлення інфармацыі. |
Дадатак |
Праграма з класа прыкладнога праграмнага забеспячэння. |
Дакумент-камера |
Устройства, якое дазваляе атрымліваць лічбавы відарыс любых прадметаў. |
Даныя |
Інфармацыя, пададзеная ў прыдатным для апрацоўкі на камп’ютары выглядзе. |
Дапаможны алгарытм |
Алгарытм, які цалкам выкарыстоўваецца ў складзе іншага алгарытму. |
Двайковы код |
Спосаб кадзіравання, у якім кожны разрад прымае адно з двух магчымых значэнняў, што звычайна абазначаюцца лічбамі 0 і 1. |
Двайковы разрад |
Разрад двайковага кода. |
Дыялогавыя вокны |
Вокны, прызначаныя для арганізацыі дыялогу карыстальніка з камп’ютарам. |
Дэкадзіраванне |
Працэс, адваротны кадзіраванню. |
Заліўка |
Зафарбоўка ўнутранай вобласці фігуры. |
Запыт у пошукавай сістэме |
Набор слоў, фраз, сімвалаў, якія карыстальнік уводзіць у радок пошуку, каб знайсці інфармацыю, што цікавіць яго. |
Зацыкліванне |
Сітуацыя, якая ўзнікае, калі ўмова ў цыкле будзе заўсёды праўдзівай (заўсёды Так) і цыкл не зможа завяршыцца. |
Згладжванне (закругленне) вугла |
Замена вугла на частку акружнасці або эліпса, упісанага ў гэты вугал. |
Знешняя памяць |
Памяць, прызначаная для доўгачасовага і энерганезалежнага захоўвання праграм і даных. |
Іерархічныя структуры |
Структуры, пабудаваныя на прынцыпах укладзенасці (падпарадкавання). Файлавая сістэма АС Windows з’яўляецца іерархічнай. |
Інструментальнае праграмнае забеспячэнне |
Праграмнае забеспячэнне, прызначанае для стварэння іншага праграмнага забеспячэння. З інструментальным ПЗ працуюць праграмісты. |
Інфармацыйныя працэсы |
Працэсы захоўвання, перадачы, апрацоўкі, пошуку інфармацыі. |
Інфармацыя |
Звесткі пра прадметы, падзеі, з’явы і працэсы навакольнага свету. |
Інфармацыя пра пахі |
Інфармацыя, якую атрымліваюць з дапамогай органа нюху (носа). |
Кадзіраванне |
Працэс запісу ці пераўтварэння інфармацыі ў адпаведнасці з правіламі, зададзенымі некаторым кодам. |
Каманда вываду даных |
Каманда write( ); |
Каманда ўводу даных |
Каманда read( ); |
Каментарыі |
Тэкст, які не аналізуецца пры запуску праграмы на выкананне. |
Камп’ютарная графіка |
Галіна інфарматыкі, якая вывучае метады і сродкі стварэння і апрацоўкі відарысаў з дапамогай апаратнага і праграмнага забеспячэння камп’ютара. |
Камп’ютарная сетка |
Аб’яднанне камп’ютараў, якое забяспечвае сумеснае выкарыстанне сеткавых рэсурсаў. |
Камп’ютарныя вірусы |
Шкодныя праграмы, якія могуць распаўсюджвацца самастойна, дабаўляючы свой код да іншых файлаў. |
Кантэкставае меню |
Меню, якое выклікаецца пстрычкай правай клавішай мышы і змяшчае ўсе каманды, магчымыя для дадзенага аб’екта. |
Карыстальніцкі інтэрфейс |
Сукупнасць сродкаў і спосабаў узаемадзеяння чалавека і камп’ютара. |
Кліент |
Камп’ютар у сетцы з вылучаным серверам, які не з’яўляецца серверам. |
Код |
Сукупнасць умоўных знакаў, кожнаму з якіх прысвойваецца пэўнае значэнне. |
Колеравая мадэль |
Спосаб апісання колеру. |
Колеравы градыент |
Плаўны пераход аднаго колеру ў іншы. |
Лагічнае множанне |
Тое ж, што і лагічная аперацыя І. |
Лагічнае складанне |
Тое ж, што і лагічная аперацыя АБО. |
Лагічная аперацыя АБО |
Утварае састаўное выказванне А АБО В, што з’яўляецца вынікам аб’яднання двух простых выказванняў А і B. Атрыманае выказванне непраўдзівае тады і толькі тады, калі А і В адначасова непраўдзівыя. |
Лагічная аперацыя І |
Утварае састаўное выказванне А І В, што з’яўляецца вынікам аб’яднання двух простых выказванняў А і B. Атрыманае выказванне праўдзівае тады і толькі тады, калі А і B адначасова праўдзівыя. |
Лагічная аперацыя НЕ |
Мяняе значэнне выказвання на супрацьлеглае: праўдзівае на непраўдзівае, а непраўдзівае на праўдзівае. |
Лакальная камп’ютарная сетка |
Камп’ютарная сетка, якая аб’ядноўвае камп’ютары, размешчаныя на невялікіх адлегласцях адзін ад аднаго. |
Лікавая (лічбавая) інфармацыя |
Звесткі, якія адлюстроўваюць колькасную меру аб’ектаў і іх уласцівасцей з дапамогай лікаў і лічбаў. |
Логіка выказванняў |
Адзін з раздзелаў сучаснай матэматычнай логікі. |
Мабільны камп’ютар |
Камп’ютар, які аб’ядноўвае ўсе неабходныя ўстройствы ў адным корпусе. |
Матэматычная логіка |
Выкарыстоўвае матэматычныя метады для даследавання спосабаў пабудовы разважанняў, доказаў, высноў. |
Меню |
Спіс для выбару каманд. |
Мікрафон |
Устройства, якое выкарыстоўваюць для ўводу гукавой інфармацыі. |
Мноства |
Сукупнасць якіх-небудзь аб’ектаў, што валодаюць агульнай уласцівасцю. Гэтыя аб’екты называюць элементамі мноства. |
Мова праграміравання |
Вызначае набор правіл, якія акрэсліваюць знешні выгляд праграмы і дзеянні, што ажыццявіць выканаўца пад яе кіраваннем. |
Мультымедыйная інфармацыя |
Камбінаваны від інфармацыі (гук, тэкст, графіка, анімацыя). |
Навушнікі |
Устройства для ўзнаўлення гукавой інфармацыі. |
Настольны камп’ютар |
Камп’ютар, які складаецца з сістэмнага блока і падключаных да яго знешніх устройстваў. |
Падмноства |
Частка мноства. |
Пастаянная памяць (ROM) |
Энерганезалежная памяць для захоўвання праграм кіравання работай і тэсціравання ўстройстваў камп’ютара. |
Пераменная ў праграміраванні |
Найменная ячэйка памяці, якая захоўвае значэнне пераменнай. |
Перасячэнне мностваў А і B |
Мноства, у якое ўваходзяць толькі тыя элементы, што належаць як мноству А, так і мноству В. Для абазначэння аперацыі перасячэння выкарыстоўваецца знак 3. |
Перыферыйныя ўстройствы |
Устройствы, якія не ўваходзяць у сістэмны блок. |
Порт |
Раздым мацярынскай платы або карты расшырэнняў, прызначаны для падключэння перыферыйных устройстваў. |
Поўнае імя файла |
Шлях да файла разам з імем файла. |
Праграма |
Запіс алгарытму ў выглядзе паслядоўнасці каманд, якую можа выканаць камп’ютар. |
Праграмнае забеспячэнне (ПЗ) |
Сукупнасць усіх камп’ютарных праграм. |
Праграмны спосаб апісання алгарытму |
Запіс алгарытму ў выглядзе праграмы. |
Праграмы-архіватары |
Праграмы, якія дазваляюць упакоўваць файлы і размяшчаць іх у спецыяльных архівах. |
Працэсар |
Найважнейшае ўстройства камп’ютара, яго мозг. Працэсар апрацоўвае інфармацыю, выконваючы вылічэнні. |
Прыкладное праграмнае забеспячэнне |
Праграмы для рашэння задач пэўнага класа прадметнай вобласці. Для наймення прыкладных праграм выкарыстоўваюць тэрмін дадаткі. |
Рабочы стол |
Асноўнае акно графічнага інтэрфейса АС, якое займае ўсю прастору экрана. |
Робат |
Аўтаматычнае ўстройства, якое дзейнічае па загадзя складзенай праграме. |
Састаўная ўмова |
Умова, якая ўтвараецца з некалькіх простых умоў, злучаных адна з адной лагічнымі аперацыямі. |
Сервер |
Камп’ютар, які дае магчымасць астатнім камп’ютарам сеткі сумесна выкарыстоўваць яго рэсурсы і можа кіраваць работай гэтых камп’ютараў. |
Сетка з вылучаным серверам |
Сетка, якая мае адзін высокапрадукцыйны камп’ютар, што кіруе работай усёй сеткі. |
Сеткавыя рэсурсы камп’ютараў |
- Тэхнічныя ўстройствы (мадэмы, прынтары, дыскаводы і інш.);
- праграмнае забеспячэнне (аперацыйныя сістэмы, розныя рэдактары і інш.);
- інфармацыйныя рэсурсы (файлы з інфармацыяй).
|
Сеткавыя чарвякі |
Шкодныя праграмы, якія распаўсюджваюцца ў камп’ютарнай сетцы — пранікаюць у аперацыйную сістэму камп’ютара, знаходзяць адрасы іншых камп’ютараў ці карыстальнікаў і рассылаюць па гэтых адрасах свае копіі. |
Сістэма каманд выканаўцы |
Каманды, якія разумее і можа выконваць выканаўца. |
Сістэмнае праграмнае забеспячэнне |
Праграмы для забеспячэння работы камп’ютара і камп’ютарных сетак. |
Сістэмны блок |
Функцыянальны блок базавай канфігурацыі настольнага камп’ютара, неабходны для размяшчэння наступных устройстваў: мацярынская плата, блок сілкавання, устройствы памяці, карты расшырэнняў (відэакарта, гукавая карта, сеткавая карта). |
Слоўны спосаб апісання алгарытму |
Апісанне алгарытму сродкамі натуральнай мовы з дакладнай і канкрэтнай фармулёўкай фраз. |
Смакавая інфармацыя |
Інфармацыя, якая ўспрымаецца з дапамогай органаў смаку. |
Становішча |
Поле Робата, на якім вызначана знаходжанне сцен, пачатковае і канцавое размяшчэнне выканаўцы. |
Тактыльная інфармацыя |
Інфармацыя, якую атрымліваюць з дапамогай органаў дотыку. Яны дазваляюць навобмацак вызначыць характар паверхні, яе тэмпературу, адчуць дакрананне. |
Траянскія праграмы |
Шкодныя праграмы, якія самі не распаўсюджваюцца, а, маскіруючыся пад папулярную праграму, схіляюць карыстальніка перапісаць шкодніка і ўстанавіць яго на свой камп’ютар самастойна. |
Тып даных |
Вызначае спосаб захоўвання даных у памяці камп’ютара, дыяпазон магчымых значэнняў даных і аперацыі, якія з гэтым тыпам даных можна выконваць. |
Тэкставая інфармацыя |
Звесткі ў выглядзе спецыяльных сімвалаў (літар розных алфавітаў; іерогліфаў, з дапамогай якіх запісваюць асобныя склады або словы). |
Тэсціраванне праграмы |
Праверка правільнасці работы праграмы пры розных наборах зыходных даных. |
Укладзеныя цыклы |
Структура, калі ўнутры аднаго цыкла выконваецца іншы. |
Умова для выканаўцы |
Зразумелае выканаўцу выказванне, якое можа быць праўдзівым (выконвацца) або непраўдзівым (не выконвацца). |
Унутраная памяць |
Памяць, якая знаходзіцца ўнутры камп’ютара і прызначана для захоўвання праграм і іх даных у працэсе работы камп’ютара (падзяляецца на аператыўную і пастаянную). |
Файлавая сістэма |
Прызначана для арганізацыі выканання аперацый над файламі і папкамі (каталогамі). |
Файлавы менеджар |
Праграма для работы з файламі і папкамі. |
Фармальная логіка |
Навука, якая вывучае формы разважанняў. |
Цвёрды дыск |
Тое ж, што і вінчэстар. |
Цела цыкла |
Паслядоўнасць дзеянняў, якія выконваюцца ў цыкле. |
Цыкл |
Тое ж, што і алгарытмічная канструкцыя паўтарэнне. |
Цыкл з лічыльнікам |
Тое ж, што і алгарытмічная канструкцыя цыкл з параметрам. |
Цыкл пакуль |
Тое ж, што і алгарытмічная канструкцыя цыкл з перадумовай. |
Шкодныя праграмы |
Спецыяльна напісаныя праграмы, здольныя нанесці шкоду інфармацыі, што захоўваецца на камп’ютары, або вывесці камп’ютар са строю. |
Шлях да файла |
Паслядоўнасць папак, пачынаючы ад самай верхняй і заканчваючы той, у якой непасрэдна захоўваецца файл. |