§ 21. Праграмнае забеспячэнне

21.1. Класіфікацыя праграмнага забеспячэння

Праграмнае забеспячэнне (ПЗ) — сукупнасць усіх камп’ютарных праграм.

Камп’ютар разглядаюць як адзіную сістэму, што складаецца з апаратнага забеспячэння, праграмнага забеспячэння і інфармацыйных рэсурсаў. ПЗ камп’ю-
тара ўвесь час змяняецца, удасканальваецца, дапаўняецца.

Праграмнае забеспячэнне камп’ютара паводле прызначэння:

  1. сістэмнае;
  2. прыкладное;
  3. інструментальнае.

Сістэмнае ПЗ праграмы для забеспячэння работы камп’ютара і камп’ютарных сетак. Сістэмнае ПЗ дазваляе карыстальніку ажыццяўляць кіраванне і кантроль над работай камп’ютара і камп’ютарнай сеткі, а таксама забяспечвае магчымасць выканання іншых праграм. Да сістэмнага праграмнага забеспячэння належаць ужо знаёмыя вам аперацыйныя сістэмы, файлавыя менеджары, архіватары.

Прыкладное ПЗ — праграмы для рашэння задач пэўнага класа прадметнай вобласці. Прыкладное ПЗ самае шматлікае (прыклад 21.1). Для наймення прыкладных праграм выкарыстоўваюць тэрмін дадаткі. Да прыкладных праграм належаць:

  • праграмы агульнага прызначэння (патрабуюцца практычна кожнаму карыстальніку);
  • праграмы спецыяльнага прызначэння (прызначаны для прафесійнага выкарыстання ў розных сферах дзейнасці);
  • камп’ютарныя гульні.

Інструментальнае ПЗ прызначана для стварэння іншага ПЗ  (прыклад 21.2). З інструментальным ПЗ працуюць праграмісты.

§ 21.2. Шкодныя праграмы і спосабы аховы ад іх

Шкодныя праграмы — спецыяльна напісаныя праграмы, здольныя нанесці шкоду інфармацыі, што захоўваецца на камп’ютары, або вывесці камп’ютар са строю.

Паводле спосабу распаўсюджвання шкодныя праграмы падзяляюцца на камп’ютарныя вірусы, сеткавыя чарвякі і траянскія праграмы.

Камп’ютарныя вірусы могуць распаўсюджвацца самастойна, дабаўляючы свой код да іншых файлаў.

Сеткавыя чарвякі не змяняюць файлы на дысках, а распаўсюджваюцца ў камп’ютарнай сетцы — пранікаюць у аперацыйную сістэму камп’ютара, знахо-
дзяць адрасы іншых камп’ютараў ці карыстальнікаў і рассылаюць па гэтых адрасах свае копіі.

Траянскія праграмы — гэта шкодныя праграмы, якія самі не распаўсюджваюцца, а, маскіруючыся пад папулярную праграму, схіляюць карыстальніка перапісаць шкодніка і ўстанавіць яго на свой камп’ютар самастойна.

Большасць вірусаў распрацоўваецца, каб зрабіць шкоду карыстальнікам, якія працуюць з аперацыйнымі сістэмамі сям’і Windows.

Пры заражэнні камп’ютара вірусам важна яго выявіць.

Прыметы заражэння:

  1. марудная работа камп’ютара;
  2. завісанні і збоі ў рабоце камп’ютара;
  3. змяненне памераў файлаў;
  4. змяншэнне памеру свабоднай аператыўнай памяці;
  5. значнае павелічэнне колькасці файлаў на дыску;
  6. знікненне файлаў і папак або скажэнне іх змесціва.

Для барацьбы са шкоднымі праграмамі выкарыстоўваюць праграмныя сродкі антывіруснай аховы: Антывірус Касперскага, Norton AntiVirus, AVAST, Dr.Web, AVG і інш. (прыклады 21.3 і 21.4).

Сканіраванне камп’ютара ў пошуках шкодных праграм звычайна выконваецца аўтаматычна пры кожным уключэнні. Пры сканіраванні антывірусная праграма шукае вірус шляхам параўнання кода праграм з кодамі вядомых ёй вірусаў, што захоўваюцца ў базе даных.

Адным з асноўных спосабаў барацьбы са шкоднымі праграмамі з’яўляецца своечасовая прафілактыка (прадухіленне заражэння).

Каб прадухіліць заражэнне камп’ютара, трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

  1. не запускайце праграмы, атрыманыя з Інтэрнэту, без праверкі на наяўнасць у іх віруса;
  2. правярайце ўсе знешнія носьбіты на наяўнасць вірусаў, перш чым капіраваць або адкрываць змешчаныя на іх файлы;
  3. устанавіце антывірусную праграму і рэгулярна карыстайцеся ёю для праверкі камп’ютараў.
Праграмы паводле іх прававога статусу можна падзяліць на групы:

  •  платныя;
  •  якія свабодна распаўсюджваюцца;
  •  умоўна-бясплатныя;
  •  пробныя (ацэначныя);
  •  дэманстрацыйныя.

Прыклады ПЗ, якое распаўсюджваецца свабодна: АС Linux, графічны рэдактар Inkscape, антывірусныя праграмы AVAST і AVG, асяроддзе праграміравання PascalABC.NET.

Прыклад 21.1. Прыкладныя праграмы.

  • Рэдактары апрацоўваюць інфармацыю, пададзеную ў тэкставай, графічнай, гукавой, лікавай форме. Напрыклад:
      Тэкставы рэдактар MS Word
      Графічны рэдактар Paint
      Графічны рэдактар Inkscape

     

  • Мультымедыйныя праграмы спалучаюць магчымасць работы з відэафрагментамі, гукам, анімацыяй, статычнымі рысункамі і гіпертэкстам. Напрыклад:
      Праграма для стварэння прэзентацый MS Power Point

     

  • Камунікацыйныя праграмы прызначаны для падтрымкі карыстальніцкага інтэрфейсу пры рабоце ў сетцы. Напрыклад, браўзеры:
  Internet Explorer
  Mozilla Firefox
  Google Chrome

Прыклад 21.2. Да інструментальнага праграмнага забеспячэння належыць ужо вядомае вам асяроддзе праграміравання:

  PascalABC.NET

Правобраз сучасных вірусаў — праграма «Дарвін». У 1962 г. інжынеры з амерыканскай кампаніі стварылі гульню з такой назвай. Сэнс яе складаўся ў выдаленні ўсіх копій праграмы суперніка і захопе поля бітвы. Праграмы-вірусы ўзніклі больш як праз дваццаць гадоў.

Рэгулярнае архіваванне і рэзервовае капіраванне файлаў дазволіць мінімізаваць шкоду ад віруснай атакі.

Прыклад 21.3. Iнтэрфейс папулярных антывірусных праграм.

Антивирус Касперского

AVAST

Norton AntiVirus

AVG

Прыклад 21.4. Значкі папулярных антывірусных праграм

Значкі папулярных антывірусных праграм
  Антывірус Касперскага
  AVAST
  Norton AntiVirus
  Dr.Web
AVG


1. Што такое праграмнае забеспячэнне?



2. На якія класы можна падзяліць праграмнае забеспячэнне ў залежнасці ад прызначэння?



3. Якія віды шкодных праграм вы ведаеце?



4. Якія прыметы паказваюць на тое, што камп’ютар заражаны?



5. Што неабходна рабіць, каб прадухіліць заражэнне камп’ютара?



6. Выберыце праграмы антывіруснай аховы.



  1. Пералічыце назвы вядомых вам праграм:

    1. Платныя.

    2. Якія свабодна распаўсюджваюцца.

  1. Вызначыце, да якога класа праграмнага забеспячэння належаць праграмы, значкі якіх паказаны на рысунках.

а 

б

в 

г

д 

е 

ж 

з