Ад аўтараў

Электронны дадатак да вучэбнага дапаможніка «Інфарматыка»
аўтараў У. М. Котава, А. І. Лапо, А. М. Вайцеховіч
для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання

 

Дапушчана

Міністэрствам адукацыі

Рэспублікі Беларусь

 

Мінск «Народная асвета» 2017

УДК 004(075.3=161.3)

ББК 32.81я721

Пераклад з рускай мовы К. І. Даніленка

Рэцэнзенты:

кафедра інфармацыйных тэхналогій у культуры факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, загадчык кафедры П. У. Глякаў);

настаўнік інфарматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 25 г. Мінска» М. Ю. Сімакова

ISBN 978-985-03-2895-3 © Котаў У. М., Лапо А. І., Вайцеховіч А. М., 2017
© Котаў У. М., Лапо А. І., Вайцеховіч А. М., 2017
© Даніленка К. І., пераклад на беларускую мову, 2017
© Афармленне. УП «Народная асвета», 2017

 

Вучэбна-электроннае выданне
Электронны дадатак да вучэбнага дапаможніка «Інфарматыка»
аўтараў У. М. Котава, А. І. Лапо, А. М. Вайцеховіч
для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання

 

Заг. рэдакцыі Г. А. Бабаева. Рэдактар К. І. Даніленка. Мастацкі рэдактар А. М. Багушэвіч. Карэктары Г. В. Алешка, В. С. Бабеня, В. С. Казіцкая, А. П. Тхір.

Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Народная асвета»
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў 1/2 ад 08.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Ад аўтараў

Дарагія сямікласнікі! Перад вамі электронны дадатак да вучэбнага дапаможніка па інфарматыцы — прадмеце, вывучэнне якога дазволіць вам атрымаць неабходныя веды і ўменні ў галіне інфармацыйных тэхналогій, што сталі неад’емнай часткай нашага жыцця.

У цяперашні час даследаванні па інфарматыцы асабліва запатрабаваныя і актуальныя. Роля гэтай дысцыпліны ва ўмовах сучаснага свету ўсё больш узрастае. Мы, аўтары вучэбнага дапаможніка і электроннага дадатку да яго, паспрабавалі зрабіць так, каб вывучэнне інфарматыкі было для вас цікавым і займальным. Спадзяёмся, што атрыманыя веды вы зможаце выкарыстаць для рашэння практычных задач з розных прадметных галін.

Матэрыял кожнага параграфа падзелены на дзве калонкі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні размешчанай на гэтым фоне інфармацыі:

белы — асноўныя матэрыялы, абавязковыя для вывучэння;

блакітны — прыклады, якія ілюструюць асноўныя матэрыялы;

жоўты — азначэнні асноўных паняццяў;

светла-зялёны — гістарычныя звесткі, інфармацыя пра вучоных, якія ўнеслі ўклад у развіццё інфарматыкі, і іншыя цікавыя факты.

У электронным дадатку да вучэбнага дапаможніка выкарыстоўваюцца наступныя ўмоўныя абазначэнні:

— тэсты;

 — раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні, пры выкананні якіх выкарыстоўваецца камп’ютар;

 — раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні для выканання ў сшытку;

 — раздзел «Практыкаванні» змяшчае заданні, пры выкананні якіх можа быць выкарыстана інфармацыя, размешчаная на Нацыянальным адукацыйным партале;

* — заданне або прыклад для дапытлівых.

У тэксце некаторых заданняў вам будзе прапанавана адкрыць файл. Гэта азначае, што заданне можна выканаць, выкарыстоўваючы файл, размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (раздзел «Электронныя адукацыйныя рэсурсы» → «Інфарматыка» → «Інфарматыка. 7 клас»). Зайсці на партал можна па спасылцы http://e-vedy.adu.by або з дапамогай матрычнага QR-кода:

Імя файла для спампоўвання змяшчае нумар параграфа і нумар задання з практыкавання пасля гэтага параграфа. Напрыклад, імя файла upr4_3 азначае, што файл належыць да трэцяга задання з практыкавання пасля чацвёртага параграфа. Таксама на партале размешчаны файлы з праграмамі, разгледжанымі ў прыкладах. Такія файлы маюць імя pr8_3.pas (праграма для прыкладу 8.3).

Тэсты, якія змяшчаюцца ў электронным дадатку да вучэбнага дапаможніка, можна выконваць у рэжыме анлайн. Калі побач з варыянтамі адказу стаіць значок , то правільны адказ толькі адзін. У тэставых заданнях, варыянты адказу якіх пералічаны з выкарыстаннем значка , некалькі правільных адказаў. Каб дакладна выканаць заданне такога тыпу, вам неабходна знайсці і паказаць усе правільныя адказы, інакш камп’ютар выдасць паведамленне пра памылку. У электронным дадатку сустракаюцца тэставыя заданні, адказы ў якіх неабходна размясціць у правільным парадку. Для гэтага неабходна перацягнуць блокі з адказамі на адпаведныя пазіцыі. Каб даведацца, ці правільна вы выканалі тэставае заданне, націсніце кнопку .